Pastoral
Ансамбль старадаўняй беларускай музыкі “Пастараль”

Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь

ансамбль старадаўняй беларускай музыкi "Пастараль"

кіраўнік Ірына Лук'янава

       Ансамбль старадаўняй беларускай музыкі “Пастараль” быў створаны ў 1994 годзе на базе Дзяржынскай дзіцячай школы мастацтваў па ініцыятыве выкладчыкаў музычных дысцыплін з мэтай адраджэння традыцый салоннага музыцыравання на аснове вывывучэння твораў беларускіх кампазітараў ХVII, ХVIII, XIX стагоддзяў і іх уплыву на развіццё культуры Беларусі і Еўрапейскіх краін. У рэпертуары ансамбля больш за 30 твораў беларускіх і замежных аўтараў.

   За 20 гадоў творчай дзейнасці калектыў набыў свой адметны твар,сваё імя. Удзельнікі ансамбля ўдасканальваюць выканальніцкае майстэрства, пашыраецца рэпертуар, рыхтуюцца новыя цікавыя канцэртныя нумары, запісаны дыск, зняты відэакліп у Мірскім замку.У супрацоўніцтве з лабараторыяй сцэнічнага касцюма Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў створаны арыгінальныя канцэртныя касцюмы ў шляхецкім стылі.

   Калектыў - лаўрэат міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў і фестываляў. Ансамбль “Пастараль” – удзельнік прыёмаў на высокім  дзяржаўным узроўні ў Мінскай гарадской ратушы. Калектыў неаднаразова вітаў удзельнікаў Міжнароднага кінафестывалю “Лістапад”, беларускіх алімпійцаў, удзельнікаў міжнародных спартыўных спаборніцтваў, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікоў дыпламатычнага корпусу  ў Рэспубліцы Беларусь.

     Ансамбль "Пастараль" неаднаразова з поспехам прадстаўляў Беларусь за яе

межамі:  Латвіі,Польшчы,Расіі,Кітаі. Дзе б ні з'яўляўся калектыў: на Сусветнай выставе ЭКСПА ў Шанхаі, у Вілянаўскім замку ў Варшаве, у Мірскім і Нясвіжскім замках, на дзяржаўных канцэртах у Палацы Рэспублікі, у Нацыянальнай бібліятэцы, у Белдзяржфілармоніі - гэта заўсёды поспех, зацікаўленасць і самы цёплы прыём гледачоў.

            Кожнае выступленне ансамбля “Пастараль” – гэта цікавае і незвычайнае

музычна-тэатралізаванае дзейства, якое захапляе слухачоў сваёй велічнасцю і гармоніяй гукаў, вяртае думкамі ў далёкае мінулае.

                                                  Кіраўнік Лук'янава Ірына Францаўна

 

Пастораль
Пастораль
ансамбль пастораль
ансамбль пастораль
ансамбль пастораль
ансамбль пастораль
ансамбль пастораль
видео ансамбль пастораль
видео ансамбль пастораль